28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 лютага павялічацца ўзроставыя даплаты да пенсій. Аб гэтым
БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Узроставыя даплаты да пенсій атрымліваюць амаль 540 тыс. чалавек ва ўзросце 75 гадоў і старэйшыя. Памер гэтых выплат павялічыцца на 2,2 працэнта. Так, для асоб ва ўзросце 75-79 гадоў даплата складзе Br83,93, а пры наяўнасці інваліднасці I групы - Br195,84. Для асоб 80 гадоў і старэйшых (з улікам надбаўкі на догляд) - Br167,87, а пры наяўнасці інваліднасці I групы - Br223,82 руб.
Расходы на ўзроставыя даплаты ў 2025 годзе складуць, паводле ацэнкі, Br870 млн.-0-