transparent_line
Ивацевичский районный
исполнительный комитет
(
fotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_image
Belorussia_map
)
Меню
h_line_delimetr
05.11.2018 10:54
Ураджэнец Івацэвічаў Сяргей Шмаргун перамог на спаборніцтвах кантынента па кікбоксінгу і атрымаў высокае званне “Майстар спорту міжнароднага класа Рэспублікі Беларусь”

Большая частка жыцця 25-гадовага Сяргея  Шмаргуна звязана з Івацэвічамі: тут ён нарадзіўся, пайшоў у першы клас СШ №4 г. Івацэвічы, скончыў гэтую навучальную ўстанову, пасля накіраваўся вучыцца ў прафліцэй сельгасвытворчасці, дзе атрымаў спецыяльнасць “Газаэлектразваршчык і вадзіцель катэгорыі “С”. Па гэтай спецыяльнасці юнак працаваў у ДБПМК-34 у Івацэвічах, пасля пераехаў у Мінск, дзе таксама працаваў газаэлектразваршчыкам.

Прыкладна пяць гадоў назад Сяргей Шмаргун “падсеў” на ўсходнія адзінаборствы – ушу, кікбоксінг. “Аграньваннем” таленту нашага земляка заняўся вядомы беларускі трэнер Міхаіл Лучыцкі. Ужо тады ён здзіўляў трэнераў і партнёраў сваёй спартыўнай упартасцю: на заняткі па ушу і кікбоксінгу прыходзіў першым, а пакідаў залу апошнім.

Сёння Сяргей Шмаргун з вялікай удзячнасцю згадвае Юрыя Наліўку і Ігара Князькова, першых сваіх трэнераў са СДЮШАР г. Івацэвічы, у якіх займаўся барацьбой.

Ужо на першых спаборніцтвах па ушу Сяргей атрымаў траўму і на пэўны час выбыў са спорту. Але Сяргей вярнуўся на спартыўную пляцоўку. Трэніраваўся доўга і ўпарта, пайшлі перамогі – у сваёй вагавой катэгорыі стаў двойчы другім на першынстве рэспубліцы, пасля выйграў першынства Беларусі, Кубак Беларусі, кваліфікаваўся на міжнародныя спаборніцтвы, заслужыў паездку на чэмпіянат Еўропы па ушу саньда, які праходзіў у Маскве, дзе наш зямляк стаў бронзавым прызёрам.

У 2016-м годзе Сяргей перайшоў у кікбоксінг. Стаў займацца ў клубе “Патрыёт” у знакамітага трэнера Дзмітрыя Пясецкага. У мінулым годзе Сяргей выйграў першынства Беларусі па кікбоксінгу і кваліфікаваўся на чэмпіянат свету ў Будапешце.

У сярэдзіне кастрычніка Сяргей Шмаргун у складзе зборнай Беларусі выехаў на першынство Еўропы ў Браціславе. Сапернікам у першым раўндзе стаў кікбаксёр з Украіны, у якога наш зямляк выйграў адносна лёгка. Паспяховымі сталі баі з сапернікамі з Балгарыі і Сербіі. У фінальным баі прадстаяла змагацца з Андрэа Сантасам, сапернікам з Партугаліі. Суддзі аддалі перамогу Сяргею з перавагай у тры ачкі.

Дарэчы, Беларусь заняла першае агульнакаманднае месца на першынстве Еўропы. У Браціславу накіраваўся 21 спартсмен, пяць з іх сталі чэмпіёнамі. У іх ліку і Сяргей Шмаргун, які выканаў нарматыў ганаровага спартыўнага звання “Майстар спорту міжнароднага класа”. Адзінкі ўраджэнцаў Івацэвіччыны маюць такое высокае званне. Перамога ў Браціславе дазволіла яму кваліфікавацца на Сусветныя гульні, якія пройдуць у ЗША у 2019-м годзе.

Автор: Горбач А.М., заведующий отделом социальных проблем КУП «Редакция районной газеты «Ивацевичский вестник» и программа радиовещания «Районное радиовещание»   
 
Архив новостей >>
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Контактная информация
Ивацевичский районный
исполнительный комитет
225291, г.Ивацевичи, ул.Ленина, д.44,
e-mail: ivcrik@brest.by
Режим работы: с 8.00 до 17.00,
обед с 13.00 до 14.00,
выходные дни: суббота, воскресенье
8-01645-9-16-37
h_line_delimetr
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Ивацевичский районный
исполнительный комитет
225291, г.Ивацевичи, ул.Ленина, д.44,
e-mail: ivcrik@brest.by
Сайт разработан
БОКУП "Центр внедрения научно - технических разработок"
Каменецкий Брестский Малоритский Жабинковский Пружанский Кобринский Берёзовский Дрогичинский Ивацевичский Ивановский Барановичский Ляховичский Ганцевичский Пинский Лунинецкий Столинский