transparent_line
Ивацевичский районный
исполнительный комитет
(
fotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_image
Belorussia_map
)
Меню
h_line_delimetr
12.07.2018 09:00
Распачаў сваю работу профільны лагер “Выратавальнік”

На базе дзіцячага аздараўленчага лагера “Дубравачка”, што паблізу агр. Быцень на івацэвіччыне, у каторы ўжо раз распачаў сваю работу профільны лагер “Выратавальнік”. У лагеры адпачываюць, а значыць праводзяць свой вольны канікулярны час сорак хлопчыкаў і дзяўчынак з трох школ райцэнтра з ліку вучняў 5-10-х класаў.  У складе “Выратавальніка” не бывае выпадковых: тут арганізаваны адпачынак для актывістаў раённага аддзялення БМГАВП, пераможцаў і актыўных удзельнікаў шматлікіх конкурсаў, віктарын, эстафет алімпіяд па асновах бяспечнасці жыццядзейнасці.

Так, ужо не першы год у “Выратавальніку” адпачывае Віялета Грынчык, шматразовы пераможца раённай алімпіяды АБЖ і ўдзельніца абласной алімпіяды. Сёлета тут вырашылі  правесці дзевяць ( а менавіта столькі доўжыцца змена ў профільным “Выратавальніку”) канікулярных дзён актыўныя ўдзельнікі шматлікіх акцый, праводзімых пад эгідай БМГАВП, вучні ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы” Мікіта Ігнатаў, Даніла Кароль, Ляўчук Ягор, Яўген Крывалевіч, Павел Касцюк, Вайтовіч Аляксандр, Эвеліна Кот, Ліза Крот, Павел Самсановіч і іншыя рабяты.

Вольны час для юных вогнеборцаў робяць насычаным карыснымі падзеямі выхавацелі лагера Дзяніс Гарбуноў і Аляксандр Дунчык. А падзей тут адбываецца шмат, бо рабяты не толькі спаборнічаюць паміж сабой, але і навучаюць бяспецы малодшых школьнікаў, якія адпачываюць у “Дубравачцы”, праводзячы для іх абучаючыя мерапрыемствы ў межах рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню!” У дадатак рабяты працягваюць распачатую калісьці пошукавую дзейнасць па гісторыі арганізацыі і развіцця пажарнай службы Быценшчыны.

Словам, юныя выратавальнікі не марнуюць час дарам: яны не толькі папаўняюць свае каштоўныя веды па бяспечнасці жвццядзейнасці, але і дзеляцца раней ўжо атрыманымі ведамі з малодшымі дзецьмі, папераджаючы гэтым самым надзвычайныя здарэнні, у якія часам трапляюць дзеці ў перыяд летніх канікулаў.




Автор: В. Молош, ст. инспектор ГПиВО Ивацевичского РОЧС   
 
Архив новостей >>
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Контактная информация
Ивацевичский районный
исполнительный комитет
225291, г.Ивацевичи, ул.Ленина, д.44,
e-mail: ivcrik@brest.by
Режим работы: с 8.00 до 17.00,
обед с 13.00 до 14.00,
выходные дни: суббота, воскресенье
8-01645-9-16-37
h_line_delimetr
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Ивацевичский районный
исполнительный комитет
225291, г.Ивацевичи, ул.Ленина, д.44,
e-mail: ivcrik@brest.by
Сайт разработан
БОКУП "Центр внедрения научно - технических разработок"
Каменецкий Брестский Малоритский Жабинковский Пружанский Кобринский Берёзовский Дрогичинский Ивацевичский Ивановский Барановичский Ляховичский Ганцевичский Пинский Лунинецкий Столинский