transparent_line
Ивацевичский районный
исполнительный комитет
(
fotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_image
Belorussia_map
)
Меню
h_line_delimetr
14.05.2018 10:13
ХХI раённы чэмпіянат па відах пажарнага спорту сярод школьных КЮВП

ХХI раённы чэмпіянат па відах пажарнага спорту сярод школьных КЮВП прайшоў напярэдадні святкавання Вялікай Перамогі на базе ПАВЧ №1 г. Івацэвічы.

Яго ўдзельнікамі былі 8 каманд, склад кожнай – шэсць хлопчыкаў адпаведнага Палажэнню ўзросту.

Спаборніцтвы складаліся з чатырох наступных відаў: пераадоленне 100-метровай паласы з перашкодамі, пад’ём  па падвешанай штурмавой лесвіцы ў вакно другога паверха вучэбнай вежы, баявое разгортванне ад мотапомпы і эстафета “Паласа перашкод”.

У выніку згодна набраных ачкоў першае месца занялі прадстаўнікі КЮВП “Полымя” ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы” у складзе вучняў 6,8-х класаў: Уладзіслава Бахура, Ягора Шыманчыка, Іллі Макарава, Аляксея Лагвіновіча, Міраслава Марука і Мікіты Макарэвіча. Камандзе уручаны Грамата райаддзелаў па НС,  адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, каштоўныя падарункі кожнаму прадстаўніку каманды, а таксама пераходзячы Кубак чэмпіянату. Другую прыступку п’едэсталу пераможцаў заняла каманда КЮВП “Агеньчыук” ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы” і на трэцім месцы каманда КЮВП “Выратавальнікі” ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы”. Усе каманды-пераможцы узнагароджаны Граматамі заснавальнікаў спаборніцтваў, каштоўнымі падарункамі.

Вызначаны пераможцы і ў асабістым першынстве. Сёлета, упершыню за ўсю гісторыю Чэмпіянату, у абодвух відах спаборніцтваў (у пад’ёме па лесвіцы-штурмоўцы і пераадоленні 100-мятровай паласы перашкод) дзе прадугледжана асабістае першынство, найлепшы рэзультат належыць прадстаўніку  каманды чацвёртай школы райцэнтра Уладзіславу Бахуру. Летась яму належаў лепшы рэзультат у пад’ёме па лесвіцы-штурмоўцы. На гэты раз Уладзіслаў атрымаў абодва дыпломы і медалі першай ступені, а ў якасці падарункаў – футбольны мяч і карціну з адмысловым пейзажам.

Арганізатарамі спаборніцтваў з’яўляюцца традыцыйна раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. У цэрымоніі адкрыцця чэмпіянату прымаў удзел першы намеснік старшыні райвыканкама Раман Жук.



Автор: Молош В.С. – старший инспектор ГПиВО Ивацевичского РОЧС   
 
Архив новостей >>
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Контактная информация
Ивацевичский районный
исполнительный комитет
225291, г.Ивацевичи, ул.Ленина, д.44,
e-mail: ivcrik@brest.by
Режим работы: с 8.00 до 17.00,
обед с 13.00 до 14.00,
выходные дни: суббота, воскресенье
8-01645-9-16-37
h_line_delimetr
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Ивацевичский районный
исполнительный комитет
225291, г.Ивацевичи, ул.Ленина, д.44,
e-mail: ivcrik@brest.by
Сайт разработан
БОКУП "Центр внедрения научно - технических разработок"
Каменецкий Брестский Малоритский Жабинковский Пружанский Кобринский Берёзовский Дрогичинский Ивацевичский Ивановский Барановичский Ляховичский Ганцевичский Пинский Лунинецкий Столинский