transparent_line
Ivatsevichi district
executive committee
(
fotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_image
Belorussia_map
)
Menu
h_line_delimetr
01.08.2017 16:48
ФК “Івацэвічы” сталі ўладальнікамі Кубка Брэсцкай вобласці па футболе.

Фінальную гульню футбалісты каманды “Івацэвічы”, як і шматлікія балельшчыкі, чакалі з вялікім хваляваннем: гуляць асноўны матч Кубка Брэсцкай вобласці прыйшлося менавіта на полі сапернікаў – у Альшанах, у самай буйной вёсцы Беларусі са Столінскага раёна, дзе многа моцных аматараў гульні ў футбол. Тым болей, менавіта ў каманды “Альшаны” год назад у фінале выйгралі нашы рабяты, таму “вясковая” каманда гарэла жаданнем узяць рэванш.

І ФК “Альшаны” гэта амаль удалося. У другім тайме гаспадары вялі 3:1 і, можна сказаць, рыхтаваліся святкаваць перамогу. Але івацэвіцкім футбалістам удалося пераламаць ход гульні: спачатку скарацілі розніцу ў ліку, а пасля і зраўнялі яго. Асноўны час закончыўся ўнічыю – 3:3. Згодна з рэгламентам каманды павінны згуляць яшчэ 30 мінут, а калі пераможцу выявіць не ўдасца, то прызначаецца серыя пенальці.

У дадатковы час наша каманда выйшла наперад 4:3, але альшанцам удалося адыграцца – 4:4. Такім чынам, толькі серыя пенальці магла вызначыць пераможцу Кубка вобласці. І ўдача была на баку ФК “Івацэвічы”, “прабіць” нашага варатара Эдуарда Стася альшанцы змаглі толькі два разы, нашы футбалісты білі пенальці лепш – і перамаглі ў гэтай серыі – 4:2 (галы ў асноўны і дадатковы час у нашай камандзе забілі Аляксандр Ванда, Дзмітрый Пятроўскі, Ілья Васілевіч – двойчы).

Такім чынам, Кубак Брэсцкай вобласці другі год запар заваёўвае ФК “Івацэвічы” – гэта без перабольшвання трыумф нашага футбола. Гэты важкі трафей нашаму капітану ўручыў старшыня Брэсцкай абласной федэрацыі футбола Яўгеній Трацюк. Нагадаю, што да мінулагодняга поспеху нашы каманды не заваёўвалі Кубак вобласці 24 гады, а тут два значныя трафеі – у 2016-м і 2017-м гадах.

Стаўшы пераможцам Кубка Брэсцкай вобласці, нашы футбалісты атрымалі ганаровае права прадстаўляць Брэстчыну ў спаборніцтвах на Кубак Беларусі, якія пройдуць восенню.

З перамогай, землякі! Жадаем новых перамог!

Автор: Горбач А.М., заведующий отделом социальных проблем КУП «Редакция районной газеты «Ивацевичский вестник» и программа радиовещания «Районное радиовещание»   
 

Баннер
Contact
Ivatsevichi district
executive committee
225291, Ivatsevichi, Lenin str., 44,
e-mail: ivcrik@brest.by
h_line_delimetr
Баннер
Баннер
Ivatsevichi district
executive committee
225291, Ivatsevichi, Lenin str., 44,
e-mail: ivcrik@brest.by
Web-site elaboration by
the BRMUE "Centre of Inculcation of Scientific and Technical Researches"
Kamenets Brest Malorita Zhabinka Pruzhany Kobrin Bereza Drogichin Ivatsevichi Ivanovo Baranovichi Liahovichi Gantsevichi Pinsk Luninets Stolin