transparent_line
Ивацевичский районный
исполнительный комитет
(
fotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_image
Belorussia_map
)
Меню
h_line_delimetr
Дзяржаўная ўстанова культуры “Мемарыяльны музей-сядзіба ім.Т.Касцюшкі”

Месца знаходжання:

225262 Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён, г. Косава, вул. Т.Касцюшкі, д. 108

 

Дырэктар музея: Сушко Наталля Уладзіміраўна

Галоўны захавальнік фондаў: Семянюк Ірына Мікалаеўна

Старэйшы навуковы супрацоўнік: Пархута Вольга Генадзьеўна

 

Музей працуе:

з 9.30 да 18.00 без перапынку на абед, без выхадных

уваход наведвальнікаў з 10.00 да 17.30

Кантактны тэлефон\ факс: (801645)34284

e-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript

афіцыйны сайт : www: museumkossovo.by



Кошт
уваходных білетаў

Музей

Часовая экспазіцыя палаца Пуслоўскіх

дарослыя  

1 р. 28 кап.

3 р. 00 кап.

студэнты

1 р. 00 кап.

2 р. 50 кап.

школьнікі

0 р. 75 кап.

2 р. 00 кап.



Экскурсійнае
абслугоўванне (на групу да 25 чалавек)

Музей

Часовая экспазіцыя палаца Пуслоўскіх

дарослыя  

7 р.70 кап.

20 р. 00 кап.

студэнты і школьнікі

5 р. 80 кап.

18 р. 00 кап.

дашкольнікі

4 р. 60 кап.

10 р. 00 кап.

Супрацоўнікамі музея распрацаваны бясплатныя лекцыі для навучэнцаў школ і дзіцячых садкоў.

Музей Т. Касцюшкі – гэта сядзіба, у якой 4 лютага 1746 г. нарадзіўся Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка - сын беларускай зямлі, нацыянальны герой Польшчы, ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі.

Першапачаткова сядзіба была пабудавана ў 1720 г. У гады Другой сусветнай вайны згарэла, а праз 60 гадоў была адноўлена на старым фундаменце, з родным склепам, якія былі знойдзены падчас археалагічных раскопак у 2003 г.

Музей падзяляецца на мемарыяльную частку і гістарычную. Мемарыяльная частка (сені, кухня, пакой маці, рабочы кабінет бацькі, гасцёўня) папаўняецца мэбляй 19-20 ст.

 

Экспазіцыйныя залы

СЕНІ

Інтэр’ер пакоя сведчыць аб звычаях гаспадара сядзібы. Пудзілы жывёл і птушак гавораць аб тым, што ў той час было распаўсюджана паляванне, і гаспадар дома любіў праводзіць час на ўлонні прыроды.

КУХНЯ

Інтэр’ер  кухні традыцыйны: печка, стол, лавы, посуд (медны, драўляны, гліняны). У пакоі размешчана калекцыя археалогіі: фрагменты керамічнага посуду, аптэчныя флаконы, сталовыя прыборы.

ПАКОЙ МАЦІ

У пакоі прадстаўлены партрэты Тэклі з роду Ратомскіх (маці Т.Касцюшкі) і партрэт Т.Касцюшкі ў дзіцячым узросце (9 гадоў). Таксама можна ўбачыць шляхецкі жаночы касцюм і мэблю ХІХ-ХХ ст.

РАБОЧЫ КАБІНЕТ БАЦЬКІ

У пакоі прадстаўлены партрэты Амбражэя (дзед Т.Касцюшкі) і Барбары (бабуля Т.Касцюшкі). Генеалагічнае дрэва роду Касцюшкаў і герб. Мэбля прадстаўлена ХІХ-ХХ ст.

ГАСЦЁЎНЯ

У пакоі знаходзяцца творы выяўленчага мастацтва:

Партрэт Т.Касцюшкі (аўтар П. Шалкоўскі, 2006г. Польша)

Карціна “Першае каханне” (аўтар А. Селедчанка)

Карціна “Дом Т.Касцюшкі” (аўтар Я. Янчанка, 1990г.)

Інтэр’ер гасцёўні прадстаўлены мэбляй ХХ ст., таксама музычны інструмент – піяніна ХІХ ст.

ГІСТАРЫЧНЫ ПАКОЙ

У гэтым пакоі дзейнічае экспазіцыя пад назвай “Жыццёвы шлях Т.Касцюшкі”. Экспанаты, якія адлюстроўваюць ваенны перыяд жыцця Т.Касцюшкі, памятныя медалі, грашовыя банкноты з выявай Т.Касцюшкі. Выстава з копіямі малюнкаў Т.Касцюшкі (зробленыя падчас вучобы у Парыжскай акадэміі жывапісу і скульптуры).

ПАДВАЛЬНАЕ ПАМЯШКАННЕ

Гэта арыгінальнае месца ХVІІІ ст.: каменная падлога, нішы ў сценах захаваліся з тых часоў і былі знойдзены падчас археалагічных раскопак.

Колькасць музейных прадметаў асноўнага фонду -  418.

У экспазіцыі музея  прадстаўлены наступныя экспанаты: матэрыялы археалагічных раскопак 2003 г., манеты, грашовыя банкноты з партрэтам Т.Касцюшкі, медалі, генеалагічнае дрэва роду Касцюшкаў і герб, зброя сялян-паўстанцаў -  косы касіянераў і інш.

Наведвальнікам музея прапануецца аглядавая экскурсія па экспазіцыі музея, па палацы Пуслоўскіх.

З 2009 г. дзейнічае паслуга, якая дазваляе маладым парам зарэгістраваць свой шлюб ў музеі, на тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля.

 

КОССОВСКИЙ ДВОРЦОВО-ПАРКОВЫЙ АНСАМБЛЬ

Мемориальный музей-усадьба Т. Костюшко является частью Коссовского дворцово-паркового ансамбля, в состав которого также входят дворец Пусловских, кафе, гостиничный домик, искусственные озера.

Дворец Пусловских (Коссовский замок) - архитектурный памятник середины 19 ст., одна из красивейших неоготических резиденций, а также единственный такого типа паиятник, сохранившийся на территории Беларуси до настоящего времени. Дворец включён в перечень приоритетных объектов реставрации историко-культурного наследия Республики Беларусь. В настоящее время на объекте ведутся реставрационные работы.

Брестским облисполкомом в 2017 году было принято решение о создании  во Дворце Пусловских временной экспозиции.

Экспозиция состоит из 5 залов.

1.  Входной зал. Тема: «Территория». (Землевладения. Исторические личности.).

2.  Большой зал (белый). Тема: «Дворец». (Кратко о владельцах. Династия Пусловских. Этнографические материалы и др. Дворец во время расцвета.).

3.  Коридор. Тема: «Бури 20 в.».

4.  Зал. Тема «Реконструкция». (Реконструкция дворца Пусловских.).

5.  Зал. Тема: «Выставка». (Размещение тематических выставок).







Дворцово-парковый ансамбль приглашает

 
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Контактная информация
Ивацевичский районный
исполнительный комитет
225291, г.Ивацевичи, ул.Ленина, д.44,
e-mail: ivcrik@brest.by
Режим работы: с 8.00 до 17.00,
обед с 13.00 до 14.00,
выходные дни: суббота, воскресенье
8-016-45-9-22-50
h_line_delimetr
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Ивацевичский районный
исполнительный комитет
225291, г.Ивацевичи, ул.Ленина, д.44,
e-mail: ivcrik@brest.by
Сайт разработан
БОКУП "Центр внедрения научно - технических разработок"
Каменецкий Брестский Малоритский Жабинковский Пружанский Кобринский Берёзовский Дрогичинский Ивацевичский Ивановский Барановичский Ляховичский Ганцевичский Пинский Лунинецкий Столинский