transparent_line
Ивацевичский районный
исполнительный комитет
(
fotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_image
Belorussia_map
)
Меню
h_line_delimetr
Дзяржаўная ўстанова культуры «Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей»

Дзяржаўная ўстанова культуры “Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей

Месца знаходжання: 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, вул. Паштовая, д.7.

Дырэктар музея: Горбач Раіса Іванаўна
Галоўны захавальнік фондаў: Голуб Марына Іванаўна
Навуковы супрацоўнік: Арцёмчык Паліна Мікалаеўна
Музейны наглядчык: Галкіна Лада Юрьеўна

Часы працы: панядзелак-пятніца з 8.00 да 18.00
субота-нядзеля з 9.00 да 18.00

Кантактныя тэлефоны: (801645) 9 31 66; 9 30 71; МТС (29) 766 81 06

E-mail:  Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript ; Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript


Дзейнасць музея

Асаблівую ролю ў фарміраванні грамадзянскіх і патрыятычных якасцяў падрастаючага пакалення і ўмацаванні гістарычнай памяці іграюць розныя напрамкі і новыя формы музейнай дзейнасці: тэматычныя выставы, якія адлюстроўваюць гераічны подзвіг савецкага народа ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, музейна-педагагічныя заняткі ў рамках музейных праграм («Поэзия и проза военной шинели»), літаратурна-музычныя кампазіцыі («Кто говорит, что на войне нам было не до песен, тот ничего не знает о войне»), а таксама лекцыі («Маленькія героі вялікай вайны » - пра М.Гойшыка і іншых юных героях; «Я з вогненнай вёскі» - гісторыя спаленых вёсак: Вяда, Тупічыцы, Красніца, Яблонка; “Іх імёнамі названы вуліцы горада» - пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, у гонар якіх названы вуліцы г. Івацэвічы).

Вядзецца навукова-даследчая работа, вывучаюцца матэрыялы з друкаваных крыніц, у архівах Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, музеях Брэсцкай крэпасці. Сабраны матэрыял выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі і правядзення розных мерапрыемстваў як у рамках дзейнасці музея, так і ў рамках “Вахт памяці” па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў у Івацэвіцкім раёне.

Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей знаходзіцца ў стадыі развіцця і пошуку новых форм работы, цесна супрацоўнічае з майстрамі народнай творчасці і самадзейнымі мастакамі раёна. Вынік супрацоўніцтва - арганізацыя выстаў карцін, фотавыстаў, выстаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з дэманстрацыяй майстар-класаў.

Музей праводзіць перасоўныя выставы, выязныя музейна-педагагічныя заняткі ў сярэдніх школах і арганізацыях раёна, арганізуе выязны музей у маланаселеныя вёскі сумесна з аўтаклубам. Вялікую цікавасць у вучняў малодшых класаў агульнаадукацыйных школ выклікаюць анімацыйныя пазнавальна-гульнявыя заняткі на тэмы праваслаўя і народнай традыцыйнай культуры.

У зімовы час агранізуюцца інтэрактыўныя заняткі, у тым ліку выязныя ў дзіцячыя садкі і школы, на тэму «Зюзіны пацешкі з музейнай скарбонкі».

Арганізуецца сумесны праваслаўны выставачны праект «Велікодны цуд», з прыходам храма Іконы Божай Маці «Дзяржаўная» г.Івацэвіч.

Уся дзейнасць Івацэвіцкага гісторыка-краязнаўчага музея накіравана на вывучэнне гісторыі рэгіёну, яго гістарычных асаблівасцяў і здольнасць данесці гэтыя асаблівасці да кожнага наведвальніка, раскрыць унікальнасць і непаўторнасць Івацэвіччыны праз розныя формы і віды дзейнасці.

З гэтай мэтай на працягу года музеем праводзіцца:

квэст-экскурсія па гістарычных мясцінах г. Івацэвічы;

інтэрактыўная экскурсія ў філіяле музея - мемарыяльным комплексе партызанскай славы “Хаваншчына” «Партызанскімі сцежкамі да Перамогі» - па заяўках турфірм і нш.

Штогод музей далучаецца да Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”, прапаноўваючы жыхарам цікавыя формы правядзення вольнага часу.

Клуб гістарычнай рэканструкцыі «Дзве вайны», створаны на базе музея, прымае актыўны ўдзел у раённым ваенна-гістарычным фестывалі-рэканструкцыі “Выганашчанская фартэцыя”, прысвечаным падзеям Першай сусветнай вайны.

Адным з цікавейшых і ўнікальных  пректаў музея з’яўляецца інтэрактыўнае дзеянне з рэканструкцыяй ваенных падзей Вялікай Айчыннай вайны “Адзін дзень з жыцця партызанскага атрада», якое праводзіцца на тэрыторыі філіяла музея - мемарыяльнага комплекса «Хаваншчына» ў лясным урочышчы каля вёскі Корачын Івацэвіцкага раёна на месцы базіравання Штаба партызанскага злучэння Брэсцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На мностве пляцовак разгортваюцца тэатралізаваныя дзеянні на тэму партызанскага жыцця ў часы Вялікай Айчыннай вайны.

Сцэнарый дзеяння штогод не паўтараецца, узбагачаецца новымі гістарычнымі падзеямі. Да ўвасаблення дзеяння далучыліся ваенна-гістарычны клуб “Гарнізон” (г.Брэст), ваенна-гістарычны клуб “Чацвёрты паветрана-дэсантны корпус” (г.Мінск), клуб гістарычнай рэканструкцыі “Дзве вайны” (г.Івацэвічы).

На базе мемарыяльнага комплексу праводзяцца вела і аўтапрабегі, турыстычныя злёты. Распрацавана і праводзіцца ў зімовы час квэст-экскурсія «Разведка шукае партызанскага Дзеда Мароза» для школьнікаў і дарослых.



Асноўны фонд музея налічвае звыш 5000 прадметаў музейнага значэння. Прадстаўлены калекцыі: археалогія, нумізматыка, ваенная амуніцыя, дакументы, друкаваныя выданні, этнаграфія, калекцыя беларускіх ручнікоў.

Адзін дзень у партызанскім атрадзе. Фота на памяць.

З камандзірам партызанскага атрада.

Знаёмства з пячатнай машынкай.

З Партызанскім дзедам Марозам.

Квэст. Разведка шукае Партызанскага дзеда Мароза.

Падчас квэсту Адзін дзень у партызанскім атрадзе.

Партызанская сувязная дае пакет з заданнямі

Партызанскі дзед Мароз.

Партызанскі дзед Мароз сустракае наведвальнікаў у партызанскім лагеры.

Партызанскі дзед Мароз і Снягурка.

Перадаю звесткі ў Цэнтр...

Прысяга беларускага партызана.

Рассказ связной Полины о партизанской тайне.

Такая смачная партызанская каша.

У лясной школе.

У лясной школе. Пішу пісьмо на фронт салдату.

Упрыгожваем партызанскую ёлку.

Эпізод ваенна-гістарычнай рэканструкцыі Адзін дзень з жыцця партызанскага атрада.

Эпізод ваенна-гістарычнай рэканструкцыі Мабілізацыя моладзі ў Германію.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ !

 
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Контактная информация
Ивацевичский районный
исполнительный комитет
225291, г.Ивацевичи, ул.Ленина, д.44,
e-mail: ivcrik@brest.by
Режим работы: с 8.00 до 17.00,
обед с 13.00 до 14.00,
выходные дни: суббота, воскресенье
8-01645-9-16-37
h_line_delimetr
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Ивацевичский районный
исполнительный комитет
225291, г.Ивацевичи, ул.Ленина, д.44,
e-mail: ivcrik@brest.by
Сайт разработан
БОКУП "Центр внедрения научно - технических разработок"
Каменецкий Брестский Малоритский Жабинковский Пружанский Кобринский Берёзовский Дрогичинский Ивацевичский Ивановский Барановичский Ляховичский Ганцевичский Пинский Лунинецкий Столинский